Выставу аднаго з самых знакамітых гомельскіх мастакоў, Роберта Ландарскага, можна наведаць у Галерэі ім. Вашчанка.

Карціна Роберта Ландарскага на персанальнай выставе мастака
Выстава карцін Роберта Ландарскага «Дарогай жыцця» прэзентуе гледачу краявіды беларускай прыроды і старонкі жыцця на вёсцы. Гэта тэматыка добра знаёма мастаку, бо сам ён нарадзіўся на вёсцы. Але творчасць Роберта Яфімавіча вельмі разнастайная. Было ў яго творчай біяграфіі нават старэнне (разам з Дзмітрыем Алейнікам і Мікалаем Казакевічам) філіі гомельскай мастацкай школы пад назвай «Гомельскі імпрэсіянізм».
Карціны Ландарскага, прадстаўленыя на выставе ў Гомелі
З 1979 года мастак з’яўляецца членам Беларуска саюза мастакоў (шмат год узначальваў Гомельскую абласную арганізацыю). У 1979 годзе атрымаў званне Заслужаны дзеяч мастацтва БССР. У 2003 г. – Заслужаны дзеяч мастацтва Беларусі. Мае медаль «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» і іншыя ўзнагароды.
Адкрыццё выставы
Нягледзячы на тое, што 1 красавіка (і гэта не жарт) мастаку споўніцца 89 год, ён поўны творчай энергіі і працягвае працаваць.
Роберт Ландарскі на адкрыцці сваёй выставы. 14 сакавіка 2025 г.
Творы Ландарскага захоўваюцца ў галерэях і музеях не толькі Беларусі, але і ў Германіі, ЗША, Аўстрыі. А таксама ў прыватных калекцыях у Францыі, Японіі, Італіі, Эстоніі, Польшчы і інш.
Карціна творцы, прысвечаная аварыі на Чарнобыльскай АЭС, была ў 2000 г. прэзентавана нацыянальнаму музею «Чарнобыль» ва Украіне, дзе знаходзіцца і дагэтуль.

Чарнобыльская тэматыка ў творчасці Р. Ландарскага Фота: museum.mcsc.gov.ua
Наведаць выставу можна да 14 красавіка.