Асноўныя ўдзельнікі тэматычных круглых сталоў, флэшмобаў і кінапраглядаў – бюджэтнікі і дзеці, якіх атрымалася злавіць на канікулах. Арсенал небагаты – дзяржаўная сімволіка, праектар і набор кніжак, якія ўжо выпусцілі пра правадыра. Агулам, усё гэта класічны інструментарый прапагандыстаў і ўласцівая аўтарытарным і дыктатарскім краінам.
Да мерапрыемстваў далучыліся ў Брагіне, Буда-Калалёве і Ельску. У Рэчыцы дык і ўвогуле адправілі паштоўкі Лукашэнку з віншаваннямі. На «СветлагорскХімвалакно» дзякавалі за 30 год клопату, цяплыні і магчымасці. А ў Лоеве асноўнымі «ўдзельнікамі» флэшмобу з лёгкай рукі мясцовай раёнкі сталі дзеці з садка і школьнікі.
Фота культу асобы збіраецца пад хэштэгамі «дзякуй за 30 год», але асабліва крэатыўныя ідэолагі пішуць «дзякуй за 30 мірных год». Нагадаем, што апошняя вайна на тэрыторыі Беларусі была ў 40-ых гадах 20 стагоддзя. З таго часу мінула 80 год.