Ідэнтыфікавана больш за 600 асоб з беларускім грамадзянствам, што ваююць на баку Расіі супраць Украіны, з іх каля 130 – з Гомельшчыны. Кіберпартызаны прадставілі звесткі пра наймітаў з беларускімі пашпартамі. “Штодзень” паспрабаваў разабрацца ў пытанні, хто адгукнуўся на заклік расійскіх рэкруцёраў.

Фота: blackmap.org
Гэтыя дадзеныя, канешне, не з’яўляюцца статыстычна дакладнымі, бо ў базу трапляюць толькі тыя жыхары Гомельшчыны, пра каго атрымалася знайсці нейкую інфармацыю. Некаторыя ж, наадварот, толькі нарадзіліся ў Гомелі ці вобласці, але даўно тут не пражываюць. Але інфармацыі дастаткова, каб скласці сярэднестатыстычны партрэт беларускага наёмніка на баку РФ.
Галоўная агульная рыса для большасці – наяўнасць судзімасці (65%).
Сярэдні ўзрост – 45 год. Найбольш за ўсё наймітаў нарадзіліся ў 1980-я (33%) і 1970-я (32%).
З 2000-х паходзіць толькі 8% ваяроў.
Як ні дзіўна, часцей гэта гарадскія жыхары (73%). Пры гэтым непасрэдна ў Гомелі нарадзіліся толькі 34%.
Працаўладкавана было каля 88%. З іх у дзяржаўным сектары працавала 59% (прамысловыя і будаўнічыя прадпрыемствы – 57%, сельская і лясная гаспадарка – 20%, праваахоўная дзейнасць – 22%, іншае – 1%). У прыватных фірмах – 27%, зарэгістраваліся ў якасці ІП 14%.
Сярод месцаў працы былі і тыя, дзе заробак звычайна больш за сярэдні, напрыклад, адзін з філіялаў «Беларуснафта» і БЗМ. Самае нечаканае месца працы – Дзіцячая музычная школа.
Дзе асобы толькі атрымлівалі адукацыю.
Каля 15% мелі нейкае дачыненне (першапачатковая адукацыя ці праца) да вайсковай ці праваахоўнай дзейнасці. Што, дарэчы, не перашкаджала адначасова мець судзімасць. Вось тыповы прыклад.
Залазнюк Віктар Віктаравіч (28.06.1969) цалкам упісваецца ў тыповы партрэт найміта.
Альбо Равуноў Аляксандр Пятровіч (16.10.1988), які атрымаў і вайсковую адукацыю, і, пазней, судзімасць.