Кожны шосты жыхар Гомельскай вобласці – старэйшы за 65 год

Усяго на пачатак гэтага года на Гомельшчыне жылі 226,3 тысячы пажылых людзей, за дзесяць год іх стала болей 30,5 тысячы. Пра гэта гаворыцца ў статыстычным аглядзе Белстата.

У сталым узросце жыве амаль у два разы больш беларусак, чым беларусаў (на тысячу мужчынаў – 1956 жанчынаў).

За 2023 год людзі старэй за 65 год ажаніліся 64 разы. Але не абавязкова з аднагодкамі: жаніхоў было 166, а нявестаў – 91.

Пажылыя людзі даволі актыўна выкарыстоўваюць інтэрнэт: 82,1% для таго, каб даслаць электронную пошту і правесці перамовы, 80% гулялі ў гульні і глядзелі фільмы, 73,4% карысталіся сацыяльнымі сеткамі, 69,5% чыталі газеты, часопісы і кнігі.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары