Кніга гомельскага журналіста прызнаная экстрэмісцкай

by ZB

Кніга гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца “Адысея капітана БНР” прызнаная экстрэмісцкай. Такое рашэнне прыняў “суд” Добрушскага раёна.

Кніга “Адысея капітана БНР” прысвечаная Цімоху Акімавічу Вострыкаву — беларускаму падпольшчыку, які імкнуўся арганізаваць антысавецкую партызанку пасля ІІ Сусветнай вайны. Пасля трапляння ў палон да супрацоўнікаў савецкіх органаў ён амаль чвэрць стагоддзя правёў у сталінскіх і савецкіх лагерах. Аповесць падрыхтавана на аснове ўспамінаў Цімоха Вострыкава “Мая споведзь”, выдадзеных у “Запісах БІНіМ”, кнігі Янкі Запрудніка “Дванаццатка”, даследавання Антона Рудака “Беларусы на службе ЦРу. AEQUOR: група Вострыкава”, прыжыццёвых інтэрв’ю галоўнага героя незалежным СМІ.

Анатоль Гатоўчыц — заслужаны беларускі журналіст, які працаваў у шматлікіх незалежных выданнях, стаяў ля вытокаў “Беларускай Асацыяцыі Журналістаў”. За сваю дзейнасць Анатоль Гатоўчыц неаднаразова пераследаваўся ўладамі, а ў яго дома праводзіліся ператрусы.

Штодзень 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png