Размова пра сітуацыю на мяжы зайшла ў кіраўніка гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Івана Крупко на сустрэчы з рабочымі Беларускага металургічнага завода.
Крупко кажа, што сітуацыя на мяжы напружаная, але кантраляваная.
“Правакацый няма. Увесь сілавы блок на самым высокім узроўні працуе для гарантавання бяспекі паўднёва-ўсходняга рэгіёну Беларусі і прыгранічных раёнаў”, – пераконвае чыноўнік.
Нагадаем, што намеснік начальніка Гомельскай памежнай групы, палкоўнік Сяргей Свянтэцкі заявіў у лютым, што на мяжы Беларусі з Украінай “правакацый стала нашмат меней”, рызыкі наступу адтуль няма.
Вядома таксама і з агучанай інфармацыі ўкраінскага боку, і з пацвярджэння беларускага – умацаванні на мяжы ўкраінскіх вайскоўцаў створаныя выключна для абароны.