Калядны сезон у філіяле Веткаўскага музея

Гэта адзінае беларускамоўнае мерапрыемства на Каляды ў паўмільённым Гомелі.

Малюнак для ілюстрацыі – з сеціва, мастака А. Пазняка.

 

Для груп ад 10 да 30 чалавек у музеі падрыхтавалі інтэрактыўную праграму “Батлейка ў Веткаўскім”. Арганізатары абяцаюць правесці экскурсію, распавесці пра традыцыйны калядны стол з куццёй і навучыць яго накрываць па ўсіх правілах, сумесна праспяваць калядкі з атрыманнем салодкіх пачастункаў для калядоўшчыкаў. А самае галоўнае дзеянне – гэта батлейка і п’еса “Цар Ірад”. Пастаноўка аздоблена жывымі спевамі беларускіх калядных песень.

Для ўдзелу ў інтэрактыўная праграме абавязковая папярэдняя замова. Калядны сезон у філіяле Веткаўскага музея працягнецца да 19 студзеня.

Батлейка – беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.

Штодзень

Related posts

Стараста Томаш Красінскі і яго жонкі. Змаганне за спадчыну

 «Даўно не было столькі самалётаў». На Гомельшчыне назіраецца актывізацыя ваенных

Абвешчаны збор на добраўпарадкаванне скверу імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеве