Каб адсвяткаваць “як трэба” Дзень незалежнасці ўлады Гомеля вырашылі закрыць для праезду плошчу Леніна на цэлы тыдзень!

Чым больш напружаней становіцца сітуацыя ў краіне, тым больш паказальна беларускія ўлады ладзяць святы. 3 ліпеня ў Беларусі – афіцыйны Дзень Незалежнасці. І, зразумелая справа, гарадскія святы з гэтай нагоды ў Гомелі дакладна пройдуць. Але ёсць адна акалічнасць! Да чаго ж так трэба рыхтавацца і якога маштабу праводзіць святкаванні, каб перакрыць плошчу Леніна ў Гомелі, праз якую рухаецца вялікі транспартны паток, аж на цэлы тыдзень?

Гомель, плошча Леніна. Фота: Вікіпедыя

Як паведамляецца на сайце Гомельскага аўтобуснага парку №1, “сёння (маецца на ўвазе 28 чэрвеня – Рэд.) з 18:00 і да аўторка 8:00 (4 ліпеня 2023 года) будзе закрытая плошча Леніна. Рух транспарту будзе ажыццяўляцца па вуліцы Працоўная”. Усе, нібыта, з-за святочных мерапрыемстваў у гэтыя дні.

Штодзень 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары