ЮНІСЕФ у Беларусі змяншае грашовую падтрымку для ўцекачоў з Украіны

by ZB

Гаворка ідзе пра падтрымку ўкраінскіх сем’яў з дзецьмі. Прычыну такога рашэння ЮНІСЕФ у Беларусі патлумачыў змяншэннем фінансавання з боку донараў. У прыватнасці, выключаныя выплаты на арганізацыю летняга і зімняга адпачынку. А таксама павялічаная сума выплат будзе дасяжная толькі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю ці хранічным захворваннем.

Аднак, інфармуе ЮНІСЕФ у Беларусі, застаюцца выплаты на падрыхтоўку да школы і зімняя выплата за лістапад 2024 года. Памер грашовай дапамогі – 500 беларускіх рублёў для сем’яў з 2 дзецьмі. На кожнага дадатковага дзіцяці памер грашовай дапамогі павялічваецца на 125 рублёў. З дадзенай сумы неабходна яшчэ заплаціць падатак беларускай дзяржаве. Адмысловыя выплаты ад самой беларускай дзяржавы для ўкраінцаў не прадугледжаныя. Паводле дадзеных Памежнага камітэта Беларусі, з пачатку вайны ў Беларусі прыехала 213 364 грамадзян Украіны. Колькі з іх атрымалі дадатковую абарону не паведамляецца. А вось статус уцекача, як паведамляюць у тэматычных валанцёрскіх чатах, Беларусь украінцам не выдае.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png