Юбілей папулярнага гомельскага атракцыёна “Кола агляду”

55 гадоў таму ў гэты дзень у парку Луначарскага ўсталявалi легендарнае для горада “Кола агляду”.  Яно стала сімвалам дзяцінства некалькіх пакаленняў гамяльчан.
Вышыня “кола” складала 25 метраў.  На ім былі замацаваны 20 адкрытых кабінак, якія круціліся па кругавой восі. Кола вырабілі на заводзе “Атракцыён” у горадзе Ейску Краснадарскага краю.  Менавіта гэтае кола засталося на фотаздымках тысяч мясцовых жыхароў. «Кола агляду» праслужыла гамяльчанам амаль 30 гадоў — з 1978 года.  Пасля таго, як скончыўся тэрмін яго эксплуатацыі,- 12 з паловай гадоў – кожны год яго аглядалі спецыялісты і падаўжалі яму жыццё. Але з часам і яно стала небяспечным, таму ў 2007 годзе было дэмантавана.

Дарэчы, у горадзе над Сожам першае “кола” з’явілася яшчэ ў канцы 1950-х гадоў.  Кабінкі ў ім былі з рашэцістымі вокнамі і замыкаліся звонку. Што да цяперашняга «кола», то яно было выраблена ў Італіі, а яго вышыня складае 30 метраў. На 5 метраў вышэй за ранейшае.

Штодзень 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары