Ілля Міронаў анансаваў напісанне аўтабіяграфічнай кнігі, у якой вялікую ўвагу надасць праблемам палітзняволеных у сучаснай Беларусі.
“Я яшчэ восенню 2020 года, знаходзячыся на сутках у ІЧУ, падумаў, што някепска было б напісаць кнігу, але не ўяўляў, што палітвязняў будзе настолькі шмат. Калі на той час іх было некалькі сотняў, то цяпер, па дадзеных “Вясны”, больш за 1500, а паводле іншых дадзеных — у разы больш, паколькі толькі на верасень 2022 года было пачата больш за 12500 палітычна матываваных справаў…”, — выказваецца на тэму палітычных рэпрэсій у Беларусі Ілля.
Ён заўважае, што працэсы праходзяць часта ў закрытым фармаце, таму яму хацелася б большую ўвагу надаць “немедыйным” асобам. “Кніга, якую я пішу, якраз будзе пра гэта, у тым ліку пра мяне, паколькі я правёў больш з 550 сутак у розных ізалятарах і ў СІЗА-3”.
Ілля абяцае, што кніга будзе напісаная да канца гэтага году, пасля чаго адбудуцца прэзентацыі ў Вільні і іншых гарадах.
Падтрымаць Іллю можна фінансава, пералічыўшы на ягоны рахунак любую суму.
Ilia Mironov
Рахунак: 36 1020 1332 0000 1402 1443 9741
SWIFT: BPKOPLPW
Назва банка: PKO Bank Polski SA
Адрас банка: w Warszawie, przy ul. Puławskiej 15, 02-515