Яшчэ чатыры жыхары Гомельскай вобласці зніклі ў Расіі

Пра іх пошукі абвясціў атрад «Сімуран», усе абвесткі з’явіліся з пачатку чэрвеня.

Шукаюць Паўла Літошыка з Калінкавічаў, які з’ехаў на працу ў Расію яшчэ ў студзені, і з таго часу яго месцазнаходжанне невядомае.

Гамяльчанін Аляксандр Даўжанок з’ехаў расійскі Санкт-Пецярбург 2 чэрвеня, знік, і ўжо 8 чэрвеня сваякі забілі трывогу.

Дзмітрый Тарасевіч з Калінкавіцкага раёна ў той жа Санкт-Пецярбург паехаў працаваць 26 траўня, і пасля не выходзіў на сувязь.

Павел Навуменка з Гомеля паехаў працаваць у Маскву 1 чэрвеня, сёння яго пачалі шукаць.

У чэрвені таксама завяршыліся некалькі пошукаў зніклых у Расіі жыхароў рэгіёну. Знайшлі жывым Сяргея Кужэлку і Андрэя Зінавенку з Калінкавічаў. Знайшлі і Васіля Ляхава, які з’ехаў у РФ яшчэ ў 2001 годзе. Стала вядома, што там ён загінуў.

Штодзень

Related posts

Украінка з’ехала ў квітнеючую Беларусь, дзе яе цяпер судзяць за раскраданне і службовы падлог

“Ехаць у сінявокую, каб атрымаць прыгавор, для мяне смерці падобна”

У Мазыры колькі год спрабуюць закончыць яшчэ адзін спартовы даўгабуд вобласці ФАЦ «Палессе-Арэна»