Яшчэ адну жыхарку Гомельшчыны прызналі датычнай да экстрэмісцкай дзейнасці

by homieldays

Гэта жыхарка Добруша Таццяна Сухавей 1979 года нараджэння. Вядома, што яна пакараная судом Добрушскага раёна паводле 2 артыкулаў: 342 ч. 1 “Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” і 367 ч. 1 “Паклёп у дачыненні да прэзідэнта”.

Пра Таццяну Сухавей вядома мала. На сайце dissidentby толькі пазначанае яе імя і прозвішча. Таксама “Штодзень” знайшоў, што ў 2020 годзе Таццяна размяшчала ў інтэрнэце відэа з акцыі міру і дабрыні ў Добрушы ў 2020 годзе.

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png