25 сакавіка адзначаецца дзень абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. “Штодзень” пафантазаваў, якое хобі магло б быць у дзеячаў БНР, калі б яны жылі сёння.
Язэп Няцецкі – чыгуначнік, сябра партыі эсэраў, арганізатар страйку гомельскіх чыгуначнікаў у падтрымку БНР.
Палута Бадунова (7 верасня 1885 – 29 лістапада 1938) – настаўніца, палітык, літаратар, міністр сацыяльнай апекі БНР.
Антон Луцкевіч (29 студзеня 1884 – 23 сакавіка 1942) – палітык, выдавец, рэдактар “Нашай Нівы”, сябра Рады БНР, прэм’ер-міністр БНР.
Раман Скірмунт (15 красавіка 1868 – 7 кастрычніка 1939) – буйны землеўласнік, бізнесовец, палітык, прэм’ер-міністр БНР.
Вацлаў Ластоўскі (27 кастрычніка 1883 – 23 студзеня 1938) – палітык, грамадскі дзеяч, пісьменнік, філолаг, акадэмік АН Беларусі, дыпламат.
Тамаш Грыб (7 сакавіка 1895 – 21 студзеня 1938) – настаўнік, доктар філосафіі, міністр земляробства і ўнутраных справаў БНР.