“Штодзень” паглядзеў, якая насамрэч народная падтрымка дэпутатаў Гомельскага гарсавету. Нагадаем, чаты так званых народных абраннікаў ніхто ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў не ўносіць. То бок падпіскі на іх, у адрозненне ад старонак незалежных СМІ і грамадскіх арганізацый, не нясуць пагрозу апынуцца за кратамі. І тым не менш, колькасць падпісчыкаў у ТГ у некаторых дэпутатаў не перавышае 11 чалавек.
Напрыклад, Руслан Калеснікаў – намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ Гомельшчыны. Па сумяшчальніцтве – дэпутат Гомельскага гарадскога Савета па Малайчукоўскай выбарчай акрузе. Акруга налічвае 10615 выбарцаў. Руслан Калеснікаў мае ў тэлеграме ўсяго 11 падпісчыкаў. Такую ж колькасць падпісчыкаў мае дэпутат па Барадзінскай выбарчай акрузе Аляксей Скуркоўскі.
Памятаеце адыёзную Ірыну Канавалаву, паводле даносаў якой судзяць, кідаюць за краты і дэпартуюць? Яна не толькі галоўны рэдактар Першага гарадскога тэлевізійнага каналу, але і дэпутат Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў 29 склікання па Гагарынскай выбарчай акрузе. У акрузе пражывае 9835 выбарцаў. У сваім тэлеграм-канале Ірына Канавалава мае ўсяго 16 падпісчыкаў.
Дэпутат па тэхнічнай выбарчай акрузе Ігар Несцяровіч трошкі болей – 9 падпісчыкаў.
На іх фоне выдзяляецца хіба дэпутат па Палескай Міхаіл Прус, які мае 565 падпісчыкаў.