Як у Старым Сяле на Гомельшчыне водзяць «Сянны карагод» і «росцяць хрэн»

by ZB

Абрад урадлівасці захаваўся толькі ў гэтай вёсцы на Веткаўшчыне і праходзіць тут штогод.

Фота: “Гомельская праўда”

У гэты дзень, а абрад праводзіцца адразу пасля Вялікадня, у жыхароў вёскі існавала прыкмета: з якой вуліцы больш збярэцца народа, у тых і сена будзе больш. Таму з граблямі і косамі людзі, якія сабраліся на свята, праходзяць па ўсіх вуліцах вёскі, спяваюць песні і потым усе збіраюцца ў цэнтры вёскі, дзе водзяць карагоды, граюць на гармоніках, танчаць і спяваюць. Ужо шмат дзесяцігоддзяў гэтае свята перадаецца ад бабуль і матуль — і ідзе надалей.

Але гэта не ўсё. Там, у цэнтры вёскі, праводзяць яшчэ адзін магічны абрад. Ён называецца «Хрэн» і таксама звязаны з надзеямі на багаты ўраджай і дабрабыт сялян.

Адбываецца ён так: ставяць вядро з зямлёй і пачынаюць вадзіць карагод і спяваць песні ўжо вакол яго — «росцяць хрэн». А калі спыняюцца, хтосьці з натоўпу гучна гаворыць: «Кум, дай хрэну». А абраны кум яму ў адказ: «Не, не дам: яшчэ не вырас». Пасля гэтага жыхары Старога Сяла спяваюць яшчэ тры разы, пакуль хрэн не «вырасце». Пасля чаго зноў звяртаюцца да кума:

— Кум, дай хрэну!

— Бярыце, ужо вырас вялікі (і дэманструе прарослы хрэн).

— А калі вырас, то к хрэну павінна быць і мяса.

— Будзе мяса, будзе і сала, будзе і хрэн.

Пасля гэтага ўсе жыхары сяла пачынаюць не толькі весяліцца, але і частавацца любімымі прысмакамі.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png