Як святкуюць Вялікдзень у розных краінах Еўропы

by ZB

Сёння значная частка хрысціян адзначае Вялікдзень. Пры гэтым велікодныя традыцыі ў кожнай краіне свае. Як святкуюць розныя краіны Еўропы, вывучаў “Штодзень”.

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ
Шмат год Елізавета ІІ раздавала адмыслова створаныя манеты. Тыраж выпуску манет адпавядаў узросту каралевы. Сёлета гэта будзе рабіць дзейны кароль Карл.

Шакаладныя яйкі даўно выцеснілі з ужытку сапраўдныя. Лічыцца, што такі салодкі падарунак прыносіць дзеткам велікодны зайчык. Бацькі хаваюць яйкі ў розных кутках жылля ў садзе, а малечы ахвотна шукаюць “зайчыкавы” ласункі. Пры гэтым традыцыя атаясамлення гэтай жывёлы з велікоднымі святамі паходзіць з нямецкіх народных казак.

Традыцыйная выпечка брытанцаў – булкі з разынкамі, на якіх робяць надрэз у выглядзе крыжа, і пірог з 11 марцыпанавымі шарыкамі (у гонар усіх вучняў Хрыста, за выключэннем Іуды). З мясных страў папулярна запечанае ягня.

ГЕРМАНІЯ
У нядзелю прынята ўпрыгожваць дом нарцысамі. Ядуць штрудэль, рыбу, бараніну, пафарбаваныя яйкі. Не рэдкасць на велікодным стале пірог у форме ягняці і берлінскія пончыкі.

Традыцыі могуць моцна адрознівацца ў залежнасці ад рэгіёна. Так, на поўначы запальваюць вогнішчы, каб прагнаць зіму (такое цікавае спалучэнне паганскіх абрадаў з хрысціянскімі). На паўднёвым усходзе яйкам даюць скаціцца з узвышша, пераможа тое, якое “паб’е” усіх канкурэнтаў.

ФРАНЦЫЯ
Галоўны сімвал Вялікадня ў французаў – звон. З пятніцы па суботу ніводны звон не званіць, як лічыцца, званы ў гэты час ляцяць у Рым за благаславеннем Папы, а затым, у нядзелю, вяртаюцца ў родныя мясціны з яйкамі і іншымі прысмакамі, якія раскідваюць у розных месцах. Улюбёны занятак дзетак, канешне ж, пошукі гэтых прэзентаў.

ІТАЛІЯ
Адна з галоўных прыкмет Вялікадня ў Італіі – дзясяткі тысяч асоб, што з’язджаюцца на свята ў Ватыкан з усяго свету. З гастранамічных традыцый варта адзначыць Каломба ды Паскуа – кекс с апельсінавымі цукатамі, цукровай пудрай і міндалем.

Штодзень 
Крыніца: myDecor
Здымкі: pexels.com, legionmedia, unsplash.com

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png