Знойдзены дакумент 18 стагоддзя, у якім святар Гомельшчыны (прыкладна паміж Насовічамі і Старымі Дзятлавічамі, цяпер гэта ваколіцы Гомеля) на старонках богаслужбовай кнігі піша па-беларуску пра выдаткі на алкаголь. Дакумент знайшоў айцец Расціслаў Бандарэнка, піша на сваёй старонцы ў фэйсбуку гісторык і архівіст Дзяніс Лісейчыкаў. Як адзначае мовазнаўца Вінцук Вячорка ў каментарах, дадзены дакумент паказвае, што “не было значнага храналагічнага перапынку ў пісьмовым ужыванні беларускае мовы паміж XVII-XVIII i XIX ст. Але пералом быў – змена графікі і правапіснага прынцыпу.”
У тэксце 18 стагоддзя напісана:
“А в 1794м годе в есене арендару жіду Шліоме за майстра Яна Маевскаго, парехріста, которой звоніцу работал, то за его уплатыл за напоі 6 р. 30 коп.”
“Августа 24 дня в суботу як сено скідалі в Закаблуцкой, тогда [взял] кварт 6, а в неделю еще взял кварты 4”.
“Купленно мною в Гомле на Міхайла віна церковнаго і воцту с лішком фляшку, за которую уплаченно 60 коп. А на Сірной Неделі в Добранкі на віно 30 коп. А в Скітку віна за 10 коп.”