Магчымасць бясплатна пажыць 14 дзён у былым Сталінградзе на мяжы з Польшчай? Чаму не! Незвычайную прапанову зрабілі ўлады нямецкага мястэчка Eisenhüttenstadt.

Краявіды горада Eisenhüttenstadt. Фота: www.xn--jetzt-plne-schmieden-izb.de
Нямецкі памежны горад Айзенгютэнштадт (Eisenhüttenstadt), размешчаны каля 100 км на ўсход ад Берліна, прапануе 14 дзён бясплатнага пражывання ў цэнтры горада ў межах праграмы «Make Plans Now». Мэта ініцыятывы — прыцягнуць новых жыхароў, асабліва кваліфікаваных спецыялістаў, якія могуць зацікавіцца пераездам у рэгіён.
Праграма разлічана на людзей, якія разглядаюць магчымасць пераезду: тых, хто ўжо працуе ў рэгіёне, былых жыхароў, самазанятых або тых, хто шукае новае асяроддзе. Удзельнікі будуць бясплатна жыць у мэбляваных кватэрах з 6 па 20 верасня 2025 года. У гэты перыяд яны змогуць пазнаёміцца з жыццём, працай і супольнасцю 23-тысячнага горада.
Мясцовыя ўлады плануюць арганізаваць экскурсіі, наведванне прадпрыемстваў і сустрэчы з патэнцыяльнымі працадаўцамі, каб удзельнікі маглі лепш зразумець магчымасці, якія прапануе горад. Праграма таксама прадугледжвае стажыроўкі і сумоўі для тых, хто зацікаўлены ў далейшым працаўладкаванні.
Эйзенхютэнштадт (з 1953 па 1961 – Сталіншатд) быў заснаваны ў 1950-х гадах як індустрыяльны цэнтр з буйнейшым металургічным заводам у былой ГДР. У постындустрыяльную эпоху горад сутыкнуўся з дэмаграфічнымі праблемамі і спадзяецца, што новыя жыхары дапамогуць ажывіць мясцовую эканоміку і супольнасць.
Падрабязнасці даступныя на афіцыйным сайце горада.