Як падрыхтавацца да Калядаў?


Самастойна робім Калядную зорку. Віфліемская, або Калядная зорка, згодна Бібліі, паказала нараджэнне Ісуса біблейскім вешчунам, а пазней прывяла іх у Віфлеем. Такім чынам зорка сімвалізуе веру, святло і вядзе на шляху да Бога. У народнай традыцыі прынята вырабляць вялікія каляровыя зоркі і хадзіць з імі калядаваць. Як гэта зрабіць, пабачым у відэа-майстар-класе па вырабе Каляднай зоркі:

 

Якое ж калядаванне без Казы? Каза – гэта адзін з галоўных калядных персанажаў, які з пачатку падае-памірае, а потым на радасць усім ажывае. Падчас калядавання Казе даюць пачастункі, каб у доме былі дабрабыт, урадлівасць і багацце. Дзе каза ходзіць — там жыта родзіць! Лялечны майстар Ірына Ражко прапануе свой майстар-клас па вырабе каляднай маскі Казы:

 

Беларускі музыка-інструменталіст, спявак і этнограф Сяржук Доўгушаў разам са спявачкай Вікторыяй Міхно і гуртом “Guda” распавядаюць пра тое, якія існуюць беларускія традыцыі калядавання, а таксама вучаць, як разам падрыхтаваць і правесці свята:

 

На Каляды існуе шмат розных песень. Можна скарыстацца гатовым спеўнікам, дзе ёсць мелодыі і тэксты, у тым ліку такіх вядомых песень як “Неба і зямля”, “А ўчора з вячора”, “Добры вечар, шчодры вечар”, “Добры вечар табе, пане гаспадару” ды іншыя.

Час да Калядаў яшчэ ёсць, вечары доўгія, таму бяромся за працу!

Related posts

Сучасны раён на месцы ліквідаванага завода

Жывая музыка падвышае надоі. Удалы эксперымент беларускіх навукоўцаў

“Помслівая і славалюбная”. Узлёты і падзенні высокапастаўленай чыноўніцы Аксаны Рудзянок