Былы жыхар Светлагорску, палітэмігрант Юрый Ляшэнка, падзяліўся паказальнай гісторыяй пра тое, як лукашэнкаўскія дыпламаты вырашылі выклікаць паліцыю на ўдзельнікаў пікету ў гонар загінулага у турме мастака Алеся Пушкіна. Але прадстаўнікі рэжыму не ўлічылі, што паліцыя ў Лондане — гэта не лукашэнкаўскія міліцыянты.
“Беларусы Вялікай Брытаніі сабраліся ля лукашэнкаўскай амбасады на акцыю памяці Алеся Пушкіна. Прадстаўнікі рэжыму па звычцы выклікалі паліцыю на беларусаў з-за таго, што – увага! – беларусы прыйшлі да беларускай амбасады з беларускімі нацыянальнымі сцягамі ладзіць акцыю памяці вялікага беларуса Алеся Пушкіна. Аднак паліцыянты паведамілі лукашыстам, што беларусы маюць права ўшанаваць памяць забітага рэжымам беларускага мастака. І з’ехалі. Але лукашэнкаўскім чыноўнікам трэба паўтараць двойчы: яны другі раз выклікалі паліцыю, каб тая яшчэ раз ім патлумачыла, што беларусы маюць права на акцыі памяці беларускага мастака пад беларускай (паводле надпісу на будынку) амбасадай”, — распавёў Юрый Ляшэнка.
Фота: Юрый Ляшэнка