Хто такі Андрэй Пуканаў, якога затрымалі ўладаахоўнікі

Шэраг праваабарончых рэсурсаў са спасылкай на ініцыятыву “Хрысціянская візія” падаюць інфармацыю пра затрыманне жыхара Гомеля Андрэя Пуканава. У паведамленні гаворыцца пра тое, што 18 студзеня, пасля правядзення ператрусаў на працоўным месцы і па адрасе пражывання, гамяльчук быў затрыманы.

Андрэй Пуканаў — настаўнік нямецкай мовы і бакалаўр багаслоўя, праваслаўны вернік. Аднак знаёмыя затрыманага ведаюць яго таксама як краязнаўцу, члена Беларускага геаграфічнага таварыства, настаўніка. У 1990-я гады ён быў сябрам краязнаўчай арганізацыі “Талака”, распрацоўваў аўтарскія курсы па геаграфіі для філіі Коласаўскага ліцэя ў Гомелі. Пазней займаўся грамадскай дзейнасцю, спрабаваў балатавацца ў Палату прадстаўнікоў.

На дадзены момант актуальнае месцазнаходжанне Андрэя Пуканава невядома. “Штодзень” будзе сачыць за сітуацыяй.

Штодзень

 

 

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў