Грошы на сквер Каліноўскага ў Кіеве можна пералічыць зручна

Беларусы працягваюць збор сродкаў на добраўпарадкаванне сквера імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеве. Цяпер з’явілася магчымасць зручнага пераводу грошай праз сэрвіс zrzutka.pl.

“У 2021 годзе мы ініцыявалі перайменаванне кіеўскага парка ў гонар аднаго з герояў вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. Кастуся Каліноўскага. Паспяхова прайшлі ўсе бюракратычныя этапы і змена назвы стала рэальнасцю. Аднак гэтае месца патрабуе рэканструкцыі. Перайшлі мы наступнага этапа – добраўпарадкаванне сквера, усталявання там помнага знаку і інфармацыйнага стэнда”, – гаворыцца ў абвестцы.

“Сквер Кастуся Каліноўскага ў Кіеве ўжо адлюстроўваецца ў Google Maps“, – напісаў у сваіх сацсетках грамадскі дзеяч Валерый Сляпухін, які каардынуе працу па ўвекавечанні памяці нацыянальнага героя Беларусі ў Кіеве.

Арганізатары збору лічаць, што на першы час дастаткова будзе 1500 еўра на правядзенне конкурсаў эскізаў помнага знаку ў скверы Каліноўскага. Гэтыя грошы пойдуць на арганізацыйныя пытанні і на ўзнагароды для ўдзельнікаў творчага конкурса праектаў на добраўпарадкаванне месца. Агульны каштарыс праекта – 27600 еўра.

Дарэчы, конкурс эскізаў на лепшы помны знак у скверы Кастуся Каліноўскага працягваецца да 27 лютага. Ініцыятары акцыі абяцаюць, што падарункі атрымаюць усе ўдзельнікі конкурса.

Нагадаем, у снежні 2024 года сталася вядома, што перайменаванне сквера ў Кіеве ў гонар нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага паспяхова прайшло ўсе фармальныя працэдуры.

Штодзень

 

Related posts

Невідушчы гомелец да Дня роднай мовы стварыў тэкставую гульню па-беларуску!

Новая кніга пра Алеся Бяляцкага ў свабодным доступе

У Гомелі на дзень роднай мовы адбудзецца ўрачысты мітынг