Гомельскую лазню на пр. Кастрычніка не могуць адкрыць ужо тры гады

by homieldays

У савецкія часы гэта была адзіная лазня ў Гомелі з басейнам. У 1986 годзе сюды прывозілі мыцца перасяленцаў пасля аварыі на ЧАЭС. Лазня закрылася на рэканструкцыю ў 2012 годзе. Яе мусілі адкрыць яшчэ ў 2020 годзе. Але штосьці пайшло не так. Бо абяцанае адкрыццё ў 2022 годзе таксама не наступіла.

фота: https://livegomel.com/

 

“Калі адкрыецца лазня? Жыхары Савецкага раёна вельмі чакаюць”, — такія паведамленні пра былую лазню №7 можна сустрэць на прасторах Інтэрнэта. Лазню на пр. Кастрычніка раней называлі “Сямёрка”. Яе пабудавалі ў 1976 годзе. Аб’ект быў вельмі папулярным, паколькі там быў басейн. “Памятаю, што ў дзяцінстве мы кожныя выходныя з бацькамі наведвалі гэтую лазню. Там быў басейн. І гэтым яны была цікавая. А вось лазня №1, хоць і знаходзіцца ў гістарычным будынку, аднак не была для мяне цікавая”, – узгадваюць гомельцы. У 2012 годзе “Гомельжылпраект” пасля даследавання будынка загадаў яго рэканструяваць. Лазню прадалі з умовай захаваць статус будынка. Уласнік памяшкання на дадзены момант – таварыства з абмежаванай адказнасцю “Селія актыў”, юрыдычны адрас якой акурат размяшчаецца па адрасе лазні.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png