Гомельскімі дзяржаўнымі СМІ кіруюць сілавікі

by homieldays

Галоўным рэдактарам рагачоўскай раёнкі “Свабоднае слова” старшыня Гомельскага аблвыканкама прызначыў Жану Шабашаву. Яна вядомая не толькі як прапагандыстка, якая пісала пасквілі на апазіцыянераў. У мінулым яна працавала супрацоўнікам прэс-цэнтра УУС Гомельскага аблвыканкама. Прынамсі, у 2011 годзе ў газеце “Свабоднае слова” яна падпісвалася менавіта як “супрацоўнік УУС”. Пісала яна ў рубрыках “ЧП і крымінал” і “Здарэнні”.

У 2011 годзе ў газеце “Свабоднае слова” Жана Шабашава падпісвалася як “супрацоўнік УУС”

Аднак у 2023 годзе як намесніца галоўнага рэдактара Жана Шабашава пачынае пісаць пра “калектыўны захад”, “братэрскі расейскі народ” і “беглых палітычных аферыстаў”. Таксама менавіта з яе допісу ў газеце “Свабоднае слова” стала вядома пра крымінальную справу за абразу прэзідэнта ў дачыненні да Дзяніса Дашкевіча. А ў 2024 годзе яна ўжо піша ў рубрыцы “Палітыка” пра экстрэмісцкія чаты, разбэшчанасць на Алімпіядзе ў Парыжы і кепскую дэмакратыю на захадзе.

У 2024 годзе Жана Шабашава піша ў рубрыцы “Палітыка” прапагандысцкія матэрыялы

“Свабоднае слова” – не адзіная газета на Гомельшчыне, якой кіруюць прызначэнцы з міліцыі. Так, у студзені 2023 года намеснікам галоўнага рэдактара “Гомельскіх ведамасцяў” прызначылі падпалкоўніка міліцыі Віталія Прыстромава.

Штодзень

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png