Гомельскія вернікі ўшанавалі памяць рэпрэсаваных савецкай уладай (фота)

У храме святамучанікаў Уладзіміра, мітрапаліта Кіеўскага і Алексія, прэсвітара Лельчыцкага ў Гомелі прайшоў вечар памяці новапакутнікаў з удзелам архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Стэфана.

“Дзясяткі тысяч разбураных храмаў, сотні закрытых манастырскіх мясцін, мільёны арыштаваных, зняволеных у канцлагеры, сасланых і расстраляных людзей сталі вынікам вар’яцкай спробы ажыццяўлення бязбожнай ідэалогіі, якая часова “перамагла” ў гады савецкай улады”, — паведамляе сайт Гомельскай епархіі БПЦ.

85 гадоў таму, 31 кастрычніка 1937 года, у лесе пад Гомелем быў расстраляны шэраг праваслаўных святароў, а таксама вернікаў. Афіцыйнае месца пахавання пакутнікаў дагэтуль не вядомае.

У 1990-я, пры дэмакратычнай уладзе, быў узведзены помны крыж на выездзе з Гомеля ў напрамку Чарнігава. У наступныя гады ва ўрочышчах Боркі і Тры Слупы дэмакратычныя актывісты ўсталявалі крыжы ў памяць пра ахвяраў сталінізму.

 

Штодзень

Фота: сайт Гомельскай епархіі БПЦ

Related posts

“Нягеглы” і “глёкі”, а можа “какора”? Беларуская мова – невычарпальная ў сваім багацці

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі