Гомельскія судовыя выканаўцы распавялі, як арыштавалі самалёт

Прадстаўніцы аддзела кантролю і прымусовага выканання ў эфіры гомельскай тэлерадыёкампаніі распавялі пра кур’ёзныя выпадкі ў сваёй прафесіі.

«На «Боінг-737», які быў у нас у аэрапорце (наклалі арышт)», – распавяла начальнік аддзела кантролю і прымусовага выканання Наталля Блінова.

Боінг-737. Фота: Вікіпедыя

Паводле яе, самалёт належаў замежнай юрыдычнай асобе. Але, як яна дадала, да продажу ўсё ж справа не дайшла: «Бакі, юрыдычныя асобы паміж сабой дамовіліся. Але, напэўна, у рэспубліцы гэта быў адзіны выпадак, калі давялося судовым выканаўцам пачынаць гэтую работу».

Сярод іншых цікавых выпадкаў судовыя выканаўцы назвалі арышт, якія яны наклалі на 10 авечак, а таксама знаходзілі даўжнікоў пад ложкамі, на балконах, у шафах ці за печкай.

Трэба дадаць, што судовыя выканаўцы ў Беларусі таксама ўдзельнічаюць у пераследзе людзей, якіх пакаралі штрафамі за палітычную дзейнасць.

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары