Гомельскія музейшчыкі заклікаюць беларусаў дапамагчы набыць унікальную ікону

Гаворка ідзе пра наверша з Царскай брамы. На двух створках брамы – дзве іконы з выявамі Божай Маці і Архангела Гаўрыіла, якія прадстаўляюць веткаўскі іканапіс канца XVIII стагоддзя.

“Элементы Царскай брамы – рэдкі і ўнікальны помнік Веткаўскай школы іканапісу, які вельмі не хацелася б упусціць. Хочацца, каб нашы культурныя і гістарычныя помнікі мы і нашы дзеці маглі бачыць, і бачыць дома, а не ў музеях іншых краін…”, – паведамляюць арганізатары збору.

На дадзены момант удалося сабраць амаль 4000 рублёў. Усяго патрэбна ў два разы больш, каб Беларусь вярнула нацыянальны здабытак.

Цяпер іконы знаходзяцца ў прыватнага калекцыянера, які пагадзіўся іх прадаць за 8,5 тысяч рублёў. Але Веткаўскі музей не мае такога бюджэту на набыццё ікон і таму звяртаецца па дапамогу.

Дарэчы, год таму музейшчыкі змаглі прыдбаць для калекцыі ікону з выявай Божай Маці, якая з’яўлялася часткай Царскай брамы XIX стагоддзя, а дакладней адной створкай з наверша брамы. І ўжо тады было вядома, што на другой створцы, побач з выявай Божай Маці была выява Архангела Гаўрыіла. Цяпер жа ўдалося знайсці яшчэ больш ранні варыянт наверша і дзве іконы, якія датуюцца XVIII стагоддзем.

Калі вы маеце жаданне і магчымасць дапамагчы Веткаўскаму музею ў набыцці ікон, то вось рэквізіты:
Разліковы рахунак у ААТ “Беларусбанк”, у беларускіх рублях:УНП (УНН): 400560905
Рахунак (IBAN): BY65AKBB36424130002703100000
БІК (код банка): AKBBBY2X
Атрымальнік: Веткаўскі музей
Код прызначэння плацяжу: 44201
Прызначэнне пераводу: на набыццё прадмета музейнага значэння.
(гэта неабходна пазначыць абавязкова)

Каб аплаціць праз інтэрнэт-банкінг/мабільнае прыкладанне, выбірайце не АРІП, а Пераводы (ці адвольны плацёж) – Па рэквізітах.

Штодзень
Фота: vetka-museum

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса