Гомельскія міліцыянты і мясцовыя ўлады не бачаць ніякіх праблем у сваіх парушэннях

Падчас адбывання сваіх апошніх содняў гомелец Ілля Міронаў налічыў мінімум 14 парушэнняў, напісаў з гэтай нагоды скаргі і падкрэсліў, што згодна з актамі міжнароднага права, а таксама згодна з Канстытуцыяй Беларусі ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму гонар і годнасць відам пакаранняў. Актывіст настаяў на поўнай і аб’ектыўнай праверцы ў ІЧУ УУС Гомельскага аблвыканкама, заклікаў прызнаць умовы яго ўтрымання там не адпаведнымі закону і праінфармаваць яго асабіста аб выніках праверкі.

Адказ прыйшоў за подпісам першага намесніка начальніка ўпраўлення ўнутранных спраў Гомельскага аблвыканкама Васільева. І гучыць ён так:

“…паведамляю, што вашыя скаргі, якія паступілі 31.05.2023 і 06.06.2023 ва ўпраўленне ўнутраных спраў Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (далей УУС), разгледжаны. Па выніках разгляду ў дзеяннях супрацоўнікаў ізалятара для часовага ўтрымання асоб, затрыманых і зняволеных пад варту УУС, парушэнняў патрабаванняў дзеючых нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць спецыяльных устаноў міліцыі, не ўстаноўлена.

Фактычна гэтым адказам улады падкрэслілі, што ніякіх сваіх парушэнняў яны прызнаваць не збіраюцца. У выніку нязгоды актывісту прапанавалі абскардзіць адказ з УУС у вышэйстаячым органе ў МУС Рэспублікі Беларусь.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары