Гомельскія ўлады супакойваюць, што радыяцыйная абстаноўка на Гомельшчыне стабільная

Расейскі беспілотнік урэзаўся ў ЧАЭС. На 4-м энергаблоку Чарнобыльскай атамнай станцыі ён пашкодзіў дах саркафага і выклікаў пажар. Нагадаем, менавіта на гэтым энергаблоку ў 1986 годзе адбыўся выбух, які прывёў да выкідаў у навакольнае асяроддзе вялікай колькасці радыеактыўных рэчываў.

Паводле галоўнага ўпраўлення па праблемах ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС Гомельскага аблвыканкама, радыяцыйная абстаноўка ў вобласці стабільная, магутнасць дозы гама-выпраменьвання на пунктах назірання адпавядае тым значэнням, якія фіксуюцца шмат год.

Штодзень

Related posts

Бязбожнік нікому не патрэбны – гэтая і іншыя вёскі ў Чачэрскім раёне могуць назаўсёды знікнуць з мапы

Выяўлена небяспечнае расійскае марожанае, якое можа зашкодзіць здароўю спажыўцоў

Акцыя з сімволікай агрэсіі прайшла на Гомельшчыне — частка дзяржаўных СМІ “сарамліва” прыхавалі сімвал “Z”