Гомельскія ўлады сабраліся стварыць асобны спіс вакансій для былых зняволеных

by homieldays

Вялікая колькасць зняволеных (у тым ліку палітычных), а таксама недахоп спецыялістаў праз заўважную міграцыі апошніх чатырох гадоў робяць у Беларусі цуды: улады Гомельскай вобласці задумаліся пра сацыяльную адпатацыю былых зняволеных. Для гэтага ў рэгіёне плануюць стварыць асобны спіс вакансій для іх з магчымасцю атрымаць жытло.

“Сілавы блок, улада, усё грамадства і прадпрыемствы – кожны адказвае за эфектыўную сацыялізацыю асуджаных і грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку ў органах унутраных спраў”, – абвясціў на пасяджэнні аблвыканкаму яго старшыня Іван Крупко.

Іван Крупко лічыць, што трэба ствараць эфектыўную сацыяльную адаптацыю былых зняволеных.

“У кожным раёне павінен быць спіс вакансій на розных прадпрыемствах і магчымасць выдзялення жылля”, – падсумаваў старшыня аблвыканкама.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png