Гомельскія кандытары на Вялікдзень не перакормяць

Гомельскія кандытары на Вялікдзень не перакормяць — на кожнага верніка спякуць усяго па 125 грамаў велікоднай выпечкі.

Фота: gzt-akray.by

 

Напярэдадні старшыня Гомельскага гарвыканкаму Уладзімір Прывалаў напісаў у сваім тэлеграм-канале, што да Вялікадня гомельскія кандытары спякуць 45 тон кулічоў: тварожных, дражджавых, з цукатамі, сухафруктамі і розным дэкорам. Мы палічылі, ці хопіць на ўсіх.

Падкрэслім адразу: нашы падлікі не прэтэндуюць на матэматычную дакладнасць і з’яўляюцца усярэдненымі. Ну што, пачынаем.

Паводле дадзеных, на 1 студзеня 2023 года насельніцтва Гомеля складала 501 802 чалавек. Велікодныя булкі да святаў будуць набываць праваслаўныя вернікі. Гэта значыць, не ўсе жыхары абласнога цэнтра. Дакладных лічбаў пра тое, колькі ў Гомелі праваслаўных вернікаў, мы не знайшлі, таму ўзялі агульнарэспубліканскую статыстыку. Згодна са звесткамі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прыкладна 80% беларусаў лічаць сябе праваслаўнымі вернікамі. Мы падлічылі: 80% ад усіх жыхароў Гомеля – гэта 401 442 чалавекі.

Але ж булкі купляюць не ўсё. Многія гаспадыні пякуць кулічы самі. Зноў жа, дакладную лічбу мы не даведаемся, але смела дапусцім, што кожнага дзясятага чалавека з пакінутай колькасці патэнцыйных пакупнікоў можам смела аднімаць. Гэта значыць – мінус 10%. Лічым: 401 442 мінус 40 144 – застаецца 361 298 чалавек.

У 45 тонах выпечкі — 45 000 кілаграмаў, або 45 000 000 грамаў. Дзелім гэтую лічбу на 361 298 і атрымліваем, што на кожнага гамельчука да Вялікадня гомельскія кандытары прыгатуюць прыкладна па 125 грамаў выпечкі.

Мы ўдакладнілі: сярэдняя вага велікоднай булкі ў краме – прыкладна 350 грамаў. Гэта значыць, на кожнага жыхара Гомеля прыгатуюць прыкладна траціну булкі.

Штодзень

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары