Гомельскія факты з жыцця авіяканструктара Паўла Сухога

У будынку якога гомельскага ВНУ вучыўся слынны канструктар, і хто з беларускіх паэтаў падарыў яго сям’і кнігу? Пакуль у Гомелі ідзе рэканструкцыя сквера імя Паўла Сухога (адновяць сярод іншага і пастамент – плануецца замена гранітных плыт на новыя), сабралі для вас цікавыя факты з яго біяграфіі.

Павел Восіпавіч Сухі. Фота: Вікіпедыя

 

Павел Восіпавіч Сухі (1895–1975) нарадзіўся ў Глыбокім (цяпер Віцебская вобласць). У 1900 годзе яго бацьку, настаўніку, прапанавалі ўзначаліць школу для дзяцей чыгуначнікаў, і сям’я Сухіх пераехала ў Гомель.

 

Рэканструкцыя сквера імя П. Сухога па пр. Леніна ў Гомелі. Фота: Гомельскія ведамасці

Спачатку здымалі кватэру побач са школай. Пазней, з дапамогай безадсоткавай пазыкі ад суседа, Сухія набылі кавалак зямлі і збудавалі добры дом з чатырма пакоямі, кухняй і верандай. Вакол пасадзілі сад, зрабілі гародзік і, што было нормай для гомельцаў чых часоў, завялі карову і курэй.

Бацькі стымулявалі развіццё творчасці ў сваіх 6 дзетак. У доме спявалі і музіцыравалі і выпускалі хатні часопіс, дзе размяшчалі напісаныя падрастаючым пакаленнем апавяданні і вершы, а таксама малюнкі і шаржы. Бацька Паўла, Восіп Андрэевіч, мёў вялікую хатнюю бібліятэку. Якуб Колас нават неяк падарыў яму томік сваіх вершаў.

 

Фота: Вікіпедыя

 

У 1905 годзе Павел Сухі пачаў вучыцца ў гэтым будынку. Але, канешне ж, не ў БелДУТ, які будзе створаны толькі ў 1953 г., а ў Гомельскай Аляксандраўскай мужчынскай гімназіі. У 1914 годзе скончыў школу са срэбным медалём (чацвёркі былі толькі па нямецкай і лацінскай мовах). Пры гэтым пазней яму даводзілася актыўна карыстацца і гэтымі, і іншым замежнымі мовамі, каб чытаць тэхнічную літаратуру.

Невядома, якую б прафесію абраў юнак, калі б выпадкова не пабачыў, як вядомы расійскі авіятар Сяргей Утачкін рабіць паказальныя палёты на аэраплане над Гомелем. Пазней Сухі распавядаў дачцэ Ірыне аб сваіх уражаннях ад пабачанага: «Я ішоў з хлопчыкамі з гімназіі, і раптам над нашымі галовамі праляцеў аэраплан. Гэта было так нечакана і неверагодна, што ажно дух захапіла. Не птушка, а чалавек ляціць над намі!»

Падобна, што менавіта пра гэты палёт пісала газета «Палескае жыццё» за 19 траўня1910 года: «Учора ў Гомель прыбыў імпрэсарыа авіятара Утачкіна. Пачалася падрыхтоўка аэрадрома на плошчы за трэкам вольна-пажарнага таварыства /гэта за сённяшнім стадыёнам «Цэнтральны» – прым. Рэд./ Аэраплан павінен прыбыць у Гомель з Варонежа 19 траўня. І 20 траўня пачнецца яго зборка двума механікамі».

 

Адсюль стартаваў С. Утачкін. Фота: sb.by

 

Працяг адукацыі Павел Сухі атрымаў ўжо ў Маскве. Пасля прымае прапанову пасады настаўніка матэматыкі ў Лунінцы Сумныя падзеі – наступленне нямецкіх войск у 1919 годзе прымусіла маладога настаўніка вярнуцца ненадоўга ў Гомель і  працягнуць педагагічную працу ў той самай школе чыгуначнікаў, якой кіраваў яго бацька.

Каб забяспечыць сям’ю харчам, Павел Восіпавіч часта выязджаў у навакольныя вёскі. Падчас такіх паездак захварэў на тыф, пазней на шкарлятыну, пасля чаго ён усё жыццё з цяжкасцю размаўляў. Тыя, хто не ведаў пра гэты факт, магі палічыць яго нешматслоўным і некамунікабельным.

У 1920 годзе Павел Сухі вяртаецца ў Маскву, каб працягнуць адукацыю. І ад гэтага моманту пачынаецца яго кар’ера як авіяканструктара.

Але гомельцы памятаюць, што першы крок да гэтай бліскучай кар’еры быў зроблены менавіта тут, у нашым горадзе.

Штодзень

Related posts

Няма дажджу – кепска, шмат дажджу – таксама не добра

На афішах “Славянскага базару” няма месца беларускай мове

Забытая кніга пра гомельскага швейка