Гомельскі тэатр TEAM THEATRE/ ТИМ ТЕАТР выступаў у Варшаве са спектаклем “Верасовы мёд”, ён атрымаў станоўчыя водгукі. Сярод іх — водгук украінскай глядачкі Олены Бражененко.
“Той дзень апынуўся вельмі цікавым. Я трохі пасварылася з беларускай акторкай. Потым знайшлі паразуменне — яны выгнанцы з Беларусі, якія не падтрымліваюць вайну ва Украіне. Размова ідзе пра спектакль “Верасовы мёд” па матывах балады Р.-Л. Стывенсана. Спектакль створаны для невідушчых людзей. Усім гледачам завязалі вочы і пачалося дзейства! Рыпеў пад нагамі жвір, ішоў дождж. Я нібыта пабывала ў эпіцэнтры падзеяў! Пасля спектакля я знайшла Алесю Бардухаеву-Арол, мы абдымаліся і плакалі, бо гэта праклятая вайна закранула не толькі мяне, але і вялікую колькасць людзей у Беларусі. Такіх эмоцый ад спектакля я не адчувала ніколі. А яшчэ спадабаўся плакат на сцяне кафэ, які знаходзіцца побач з тэатрам”, — дзеліцца ўражаннямі Олена Бражененко.
Штодзень