Гомельскі саўндтрэк: ад Уцёсава да God’s Tower

Гомель — гэта не толькі горад над маляўнічым Сожам, але і ўнікальная музычная лабараторыя, дзе ў рытме джазу, металу, рэгі і фолку перапляліся эпохі, культуры і лёсы. У гэтым эпізодзе “Галасоў Гомельшчыны” мы сустракаемся з радыёвядоўцам і даследчыкам беларускай папулярнай музыкі Віктарам Сямашкам, каб прасачыць гісторыю музыкі Гомеля — ад кабарэ 1920-х да андэрграўнду 1970-х, ад пасляваенных шлягераў да блюзавых фестываляў і метал-сцэны 2000-х.

Віктар Сямашка. Фота: Вячаслаў Радыёнаў, ultra-music.com

Гомель не проста адлюстроўвае сусветныя тэндэнцыі — ён стварае свае хвалі. Тут пачыналі тыя, хто пасля станавіўся вядомымі далёка за межамі Беларусі. Праз постаці Арона Лебедзева, Эддзі Рознэра, Рыгора Пукста, рэпера Сярогі і гурта God’s Tower раскрываецца не толькі музычны патэнцыял рэгіёна, але і ягоны непаўтаральны шарм.

Запрашаем на падкаст “Гомельскі саўндтрэк: ад Уцёсава да God’s Tower “. Гісторыі, захаваныя для вас. Слухайце, каб адчуць рытм усходняй Беларусі.

 

Хто згадваецца ў падкасце?

Арон Лебедзеў, музыка, танцор, комік, стандапер, можна сказаць, спявак, артыст габрэйскага паходжання, як вынікае з ягонага імя. Нарадзіўся ў Гомелі, зрабіў кар’еру ў Злучаных Штатах, перад тым шмат павандраваў і па Беларусі, і ў Польшчы працаваў.
Джаз-бэнды 1930-х гадоў.
Рыгор Пукст, вядомы беларускі кампазітар пасляваеннага часу, які з’яўляецца дзедам Сергея Пукста.
Арполін Нюма, музыка з мястэчка пад Гомелем, які зрабіў кар’еру ў міжваенным Берліне.
Эдзі Рознэр, джазавы трубач, кампазітар, аранжыроўшчык. Ягоны бэнд гучыць у стужцы “Карнавальная ноч”.
Піянер джазу ў СССР Леанід Уцёсаў, жыццё і творчасць якога таксама звязаныя з Гомелем.

Розныя ВІА 1960-1980-х гадоў. Сярод іх – ВІА “Синяя птица”, які ўтварыўся ў Гомелі ў 1972 годзе і які пазней праспяваў шлягер тых часоў “Там, дзе клён шуміць”.
Рок-гурт “Пры свечках” (“При свечах”). Рабілі арт-рокавыя адаптацыі Баха, Бетховена, Моцарта.

“ТТ-34” — беларуская ню-метал-група, “Rasta” – беларускі меладычны дэз-метал гурт. І, канешне, “Gods Tower” – метал-гурт, які грае ў стылі фолк-дум-метал
Цэлая плеяда блюз-выканаўцаў.

Related posts

Першы раз у першы клас ды яшчэ ў беларускі 

Паэтка Наста Кудасава пра вяртанне да сябе і каранёў: аўтабіяграфічны пазл

Гомельскія факты з жыцця авіяканструктара Паўла Сухога