Гомельскі правакатар з татуіроўкай у выглядзе “Пагоні” адпраўлены ў калонію. Праваабаронца Леанід Судаленка лічыць “пераслед” Катлярова інсцэніроўкай

Гомельскі правакатар Яўген Катляроў

Былы палітвязень Леанід Судаленка, які трапіў на тры гады за краты ў тым ліку праз паказанні Яўгена Катлярова, лічыць пераслед апошняга спектаклем. Абгрунтаваным меркаваннем ён падзяліўся ў сацсетках:

“Паўтара года калоніі гомельскаму правакатару Яўгену Катлярову асабіста для мяне з’яўляюцца спецаперацыяй па яго “адбельванні” у вачах дэмакратычнай грамадскасці.

Думаю, мы шмат яшчэ даведаемся цікавага вакол гэтай неадназначнай персоны. У тым ліку паслухаем тых людзей, з якімі і як ён будзе адбываць пазасталыя 11 месяцаў тэрміна. Мы ведаем прыклады, калі асобныя “экстрэмісты” лёгка знаходзяць агульную мову з адміністрацыяй калоній і “операмі”; замест бруднай і шкоднай катаргі на “промцы”, вучацца сталярнаму рамяству ў ацепленых і светлых навучальных класах!

Усіх экстрэмістаў там прымушаюць заціраць нацысцкія і БЧБ татуіроўкі, а ў правакатара на ўсё плячо набіта каляровая Пагоня. Захавае ён гэтую масць пад пагрозай новага па 411-м артыкуле тэрміна або знішчыць, таксама будзе вызначаны крытэрый…

Нагадаю, праўладны правакатар адзіны з 354-х сведкаў, хто ілжэсведчыў у маёй крымінальнай справе, у той час як суды нават не палічылі патрэбным праверыць яго паказанні! Калі я запатрабаваў адказнасці за відавочнае злачынства, СК стаў на ягоную абарону! І гэта пры тым, што ілжывыя сведчанні супраць мяне ён даваў літаральна назаўтра пасля затрымання, калі нават справа яшчэ не была ўзбуджана…

І раптам яго вырашылі “зліць”, як непатрэбную ды сапсаваную батарэйку? Не веру! Набяромся цярпення сябры, нават калі не ўбачым яго прозвішча ў спісах чарговых памілаваных, але ўжо хутка можам убачыць яго, напрыклад, у вобразе экстрэміста, што пакаяўся, які вяшчае такія неабходныя для ўлады наратывы!”

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары