Нядаўна мы пісалі пра тое, што ў лонданскім выдавецтве «Скарына» выйшаў фотаальбом з вершамі і здымкамі пра “крывавыя землі” Беларусі і Украіны – Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine. Кнігу напісаў Алесь Плотка, а фотаздымкі для яе зрабілі Алесь Пілецкі і Станіслаў Крупарж. У фокусе аўтараў – “крывавыя землі”, Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розныя шляхі дэкаланізацыі.
«1500 USD (трошкі болей ужо) мы адправілі на працу рэабілітацыйнага цэнтра Звяно ва Украіне», – напісаў днямі на сваёй старонцы ў фэйсбуку Алесь Плотка.
Зараз у гэтым рэабілітацыйным цэнтры знаходзіцца два рэабілітанты. Але поўная загрузка Цэнтра прадугледжвае адначасовае знаходжанне ў ім да 10 чалавек. Болей цэнтр пакуль дазволіць сабе не можа. Украінскім вайскоўцам тут дапамагаюць прайсці псіхалагічную і фізічную рэабілітацыю, а таксама аказваюць падтрымку ў афармленні неабходных дакументаў.