Гомельскі наркалагічны дыспансер арганізуе экскурсіі для школьнікаў

19 верасня наркадыспансер на базе аддзялення наркалагічнай дапамогі падлеткам ладзяць “дзень адкрытых дзвярэй”. На думку арганізатараў падобных мерапрыемстваў, гэта будзе садзейнічаць інфармаванню непаўналетніх пра наступствы ўжывання псіхатропных рэчываў.

У Гомелі, зрэшты, назіраецца нейкая любоў да асаблівых метадаў прафілактыкі правапарушэнняў сярод падлеткаў. Напрыклад, у 2022 годзе ў актавым зале Цэнтральнага РАУС Гомеля адбыўся паказальны арышт 17-гадовай дзяўчыны, якая займалася “распаўсюдам” псіхатропных рэчываў. Ці інспекцыя па справах непаўналетніх ЦАУС г. Гомеля неяк арганізавалася экскурсію ў СІЗА для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту. Псіхолагі лічаць, што ў падобных выпадках дзяржава не адукоўвае, а запалохвае дзяцей.

Штодзень

Related posts

Выяўлена небяспечнае расійскае марожанае, якое можа зашкодзіць здароўю спажыўцоў

Акцыя з сімволікай агрэсіі прайшла на Гомельшчыне — частка дзяржаўных СМІ “сарамліва” прыхавалі сімвал “Z”

Банкрутуюць усе – у Гомелі можа забракнуць і хлеба, і відовішчаў