Гомельскі лясгас упершыню прадаў хваёвую смалу на біржы

Ілюстрацыйнае фота

Такога досведу яшчэ не было. У якасці прадаўцоў выступілі лясныя гаспадаркі Гомельскай і Брэсцкай абласцей, а ў якасці пакупніка — буйное прадпрыемства лесахімічнай галіны. Пакуль што агульны аб’ём закупак склаў 7 тон. Плануецца, што да 2025 года прадпрыемствы, падведамныя Міністэрству лясной гаспадаркі, будуць штогод нарыхтоўваць каля 3 тыс. тон хваёвай жывіцы для далейшай прамысловай перапрацоўкі. Прычым перапрацоўшчыкі гатовыя набываць нарыхтаваную жывіцу ў лясгасаў, а роля біржы заключаецца ў вызначэнні аб’ектыўнага рынкавага кошту гэтай сыравіны. Хваёвая жывіца — каштоўная аднаўляльная прыродная сыравіна для вытворчасці розных відаў каніфолі і шкіпінару. Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне

Штодзень

Related posts

Акцыя з сімволікай агрэсіі прайшла на Гомельшчыне — частка дзяржаўных СМІ “сарамліва” прыхавалі сімвал “Z”

Банкрутуюць усе – у Гомелі можа забракнуць і хлеба, і відовішчаў

У Калінкавічах нарадзіць нельга, але можна зрабіць мініаборт — па цане кілаграма ялавічыны