Гомельскі кераміст робіць копіі гістарычных будынкаў роднага горада

Гомелец Арцём Дваянаў (DVOYANOV) стварае з гліны копіі з старых будынкаў з 2016 года, сярод зробленага даволі шмат гомельскіх дамоў.

«Памятаю, як убачыў кераміку з чырвонай гліны па матывах вядомага мазырскага майстра Мікалая Пушкара і спрабаваў ствараць нешта падобнае. Пазнаёміўся з мясцовым керамістам Паўлам Гвоздзевым і па ягонай радзе паехаў на прадпрыемства «Рэчыцкая кераміка». Там упершыню пачаў працаваць з глінай», – распавёў дзяржСМІ Дваянаў.

Самым удалым праектам кераміст назваў копію дома на Інтэрнацыянальнай, 26. Таксама ёсць дамы з вуліц Пралетарская і Кірава, 1. Сярод іншагародніх будынкаў – копія з бельгійскага Гента, тры рыжскіх.

Дваянаў ужывае нестандартны спосаб апрацоўкі гліны: дэталі выразае ўжо на сухой гліне медыцынскімі скальпелямі, нажамі. Пасля сушкі майстар афарбоўвае дом, а затым адпраўляе на першы абпал. Звычайныя колеры – сіні, чырвоны, аранжавы, жоўты, белы, чорны.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары