З кастрычніка Дзмітрый Лукомскі знаходзіўся ў турме для замежнікаў у Славакіі і чакаў суда, па абскарджванні рашэння па ягоным затрыманні.
«Я выйграў суд! Але покі не на свабодзе, бюракратычныя працэдуры, ё мае», – напісаў Дзмітрый.
Ён не аданаразова скардзіўся на ўмовы ўтрымання ў гэтай турме. У прыватнасці гомелец пісаў: «Першы снег у вязніцы, цяпер не зможу зовсім выходзіць на прагулку якая усяго гадзіну і то за сеткай. У Словаччыні лічаць што зараз цяпло і прапануюць хадзіць у кофте ды тапках».
Як пісаў «Штодзень», актывіста перавялі ў турму па скарзе ад кіраўніцтва апошняга лагеру, дзе яны знаходзіліся з ягонай дзяўчынай Віялетай.
Дзмітрый Лукомскі з’ехаў з Беларусі ва Украіну, ратуючыся ад палітычнага пераследу. З Украіны ўлетку 2024-га разам са сваёй дзеўчынай Віялетай Майшук паехаў у Славаччыну, дзе яны разам папрасілі прытулку. Але іх лёс у гэтай краіне склаўся не самым лепшым чынам.