Яшчэ год таму ў шэрагу памежных з Украінай раёнаў забаранялі наведванне лясоў і абмяжоўвалі знаходжанне ў памежнай паласе. Нядаўна, па інфармацыі незалежных медыя, на мяжы ўсталявалі супрацьтанкавыя “зубы дракона”, а ў красавіку стала вядома аб планах уладаў пабудаваць у Нароўлі і пасёлку Баравое памежныя заставы і пашырыць памежную паласу з Расіяй.
Апошняя навіна: ва ўсіх населеных пунктах, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-ўкраінскай мяжы, з 1 ліпеня будзе забаронена размяшчаць аграсядзібы.
У Бывалькоўскім сельсавеце гэта:
- аг. Сеўкі
- в. Гарадок
- в. Бывалькі
- в. Дзеражычы
- в. Цесны
- в. Сінск
- в. Глушэц
- в. Старая Лутава
- в. Новая Лутава
У Калпеньскім сельсавеце:
- в. Абакумы
- п. Свірэжа
- в. Карпаўка
- в. Хомінка
У Каўпенскім сельсавеце:
- в. Шчытцы
- в. Крупейкі.