Гомельскі абласны суд асудзіў украінца Паўла Купрыенку на 7 год калоніі

Грамадзяніна Украіны, прадпрымальніка Паўла Купрыенку прызналі вінаватым у агентурнай дзейнасці. Пра гэта паведамляецца на сайце Гомельскага абласнога суда.

У кастрычніку 2022 года на праўладным тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт пра грамадзяніна Украіны, які нібыта прыехаў у Беларусь з заданнем ад вайсковай выведкі Украіны. Сярод якіх быў і маніторынг грамадска-палітычнай сітуацыі, збор дадзеных аб перамяшчэнні вайскоўцаў у Беларусі.

 

Суд над Паўлам Купрыенкам распачаўся 14 лютага і ўжо 9 сакавіка быў вынесены прысуд. Як адзначаецца на сайце Гомельскага абласнога суда, Павал Купрыенка прызнаны вінаватым у супрацы замежнага грамадзяніна з выведкай замежнай дзяржавы, што спалучалася здзяйсненнем дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. На падставе артыкула 358-1 КК грамадзянін Украіны пакараны 7 гадамі пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары