Гомельскі абаронца беларускай мовы Ігар Случак даслаў 220 зваротаў за месяц

by ZB

Статыстыкай Ігар Случак падзяліўся ў сваім «Фэйсбуку».

Актывіст таксама адзначыў, што яго ў гэтай працы стала падтрымліваюць на Patreon больш за 80 чалавек на больш чым 500 еўра ў месяц.

Сёння ж галоўнае прапагандысцкае медыя вобласці выступіла з патрабаваннем пазбавіць «беглых экстрэмістаў магчымасці адпраўляць свае фількавы граматы з-за бугра» (стылістыка захаваная).

Аўтар ананімнага матэрыялу прызнае, што «фармальна звароты змагароў не супярэчыць заканадаўству» і прызнае, што «адмова ў разглядзе такіх зваротаў» (нягледзячы на закон) «прымяняецца ўжо і зараз».

У гэтым матэрыяле цудоўна адлюстроўваецца сітуацыя прававога дэфолту, які працягваецца ў Беларусі.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png