Гомельская палітзняволеная журналістка Ларыса Шчыракова – у ліку пераможцаў прэміі Free Media Awards

by homieldays

Ларыса Шчыракова

Экс-журналістка Ларыса Шчыракова была асуджаная на 3,5 гады турэмнага зняволення. Цяпер яна знаходзіцца ў гомельскай калоніі і працуе там швачкай. Ларысу Шчыракову прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў: садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 ч. 1, арт. 361-4 ч. 2 КК РБ) і дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК РБ).

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, фонд Fritt Ord і Фонд Zeit Stiftung Bucerius абвесцілі, што ўзнагароды Free Media Awards за 2024 год будуць уручаныя журналістам і СМІ з Беларусі, Грузіі, Украіны, Азербайджана, Расіі і Венгрыі. Сярод лаўрэатаў – палітзняволеная Ларыса Шчыракова. “Яна атрымае прэмію Free Media Award за свае доблесныя і незалежныя дзеянні ў Беларусі”, – піша БАЖ.

Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 17 верасня.

Пачытаць пра журналістку можна ў артыкуле “Пяць фактаў пра Ларысу Шчыракову”.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png