Гомельская абласная бібліятэка не знайшла аўтара, звязанага з Гомельшчынай

Гомельская абласная бібліятэка ў гэтым годзе вырашыла прысвяціць фестываль кнігі… Пушкіну.

Падобныя мерапрыемствы ладзяцца штогод, сёлетні фэст ужо шосты. Звычайна агульную тэматыку не задавалі, была прадстаўлена творчасць розных літаратараў. Падобна, што зараз арганізатары “натхніліся” ідэяй развіцця турыстычнага маршруту “Дарогамі Кацярыны” і вырашылі падтрымаць тэму каланіяльнай залежнасці тэрыторый сучаснай Беларусі ад Расейскай імперыі. Не паленаваліся нават распрацаваць віктарыну “Гомельскімі пуцявінамі Пушкіна”.

Шкада, што бібліятэка, у фондах якой захоўваецца каля 1 000 000 выданняў, не знайшла аўтара, які б быў больш звязаны з Гомельшчынай, чым Пушкін.

Нагадаем, з Гомельшчыны паходзяць нобелеўскія лаўрэатры Святлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі, такія таленавітыя паэты, як Анатоль Сыс і Наста Кудасава. І, канешне, Мікола Гусоўскі і Кірыла Тураўскі.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары