Гомельшчына – лідар па колькасці людзей, якія жывуць з ВІЧ

by ZB

На долю рэгіёну прыпадае каля 40% усіх выяўленых у краіне выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Пры гэтым кожны інфікаваны заражае ў сярэднім яшчэ 4 чалавекі.

Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта 21 траўня ў Гомельскім дзяржаўным медкаледжы падчас круглага стала, прысвечанага Сусветнаму дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, распавёў загадчык аддзела эпідэміялогіі Гомельскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дзяніс Кебікаў.

– Сітуацыя з ВІЧ-інфекцыяй у Рэспубліцы Беларусь пачалася менавіта з Гомельскай вобласці, і сёння наш рэгіён працягвае лідзіраваць па колькасці асоб, якія пражываюць з ВІЧ-інфекцыяй на тэрыторыі нашай краіны, – паведаміў спецыяліст.

Як распавёў эпідэміёлаг, Гомель займае другую пазіцыю пасля Светлагорска, а за чатыры месяцы гэтага года на тэрыторыі вобласці выяўлены 131 выпадак захворвання. Па ўзроставым катэгорыям можна вылучыць дзве групы: ад 20 да 40 гадоў – прыкладна 39%, ад 40 гадоў і больш – парадку 60%.

У асноўным ВІЧ-інфекцыю выяўляюць у людзей працаздольнага ўзросту: яны працуюць, вучацца сярод нас, і іх з кожным годам становіцца ўсё больш і больш.

У структуры Рэспублікі Беларусь па колькасці выяўленых людзей з ВІЧ-інфекцыяй на Гомельскі рэгіён прыпадае каля 40%. Па сацыяльным статусе каля 40% з іх – рабочыя.

Па прагнозах спецыялістаў, колькасць людзей з ВІЧ-інфекцыяй на Гомельшчыне будзе толькі павялічвацца. Па-першае, таму што па статыстыцы кожны хворы паспявае заразіць яшчэ каля трох чалавек, пакуль не даведаецца пра тое, што сам ВІЧ-інфікаваны. Па-другое, пасля 2020-га года ўлады здолелі знішчыць у рэгіёне практычна ўсю сістэму папярэджання і ранняй дыягностыкі ВІЧ-СНІДу. І калі, да прыкладу, раней амаль любы жадаючы ў рэгіёне мог зрабіць сабе экспрэс-тэст на ВІЧ-СНІДу, то ўжо зараз такой магчымасці проста няма, а ўсе праграмы, якія раней фінансаваліся міжнароднымі медыцынскімі арганізацыямі (а яна сапраўды шчыльна займаліся гэтай праблемай у рэгіёне), проста ліквідаваныя.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png