Гомелец Валера Сляпухін дапамагае пераганяць рэанімабілі для Украіны

Валеры Сляпухін, які вымушаны быў з’ехаць з Гомеля з палітычных прычын, цяпер дапамагае беларуска-ўкраінскаму валанцёрскаму хабу, які адкрыўся сёлета ў Кіеве. За восень Валеры Сляпухін перагнаў пяць аўтамабіляў. На гэтым тыдні гомелец дапамог адправіць рэанімабіль з Уроцлава ў Кіеў.

Валеры Сляпухін:

— Мая задача — сустрэць аўтамабіль, перагнаць яго. Я пераводжу аўтамабілі і ў Кіеў, і ў Львоў, і да мяжы. Быў аўтобус з гуманітаркай, дзе былі медпрэпараты. Выдаткоўваю свой час на валанцёрства і дапамогу Украіне, паколькі цяпер многае залежыць ад таго, як далей будзе развівацца супрацьстаянне Украіны з Расеяй. Перамога Украіны — гэта шанец на незалежнасць і для Беларусі”.

Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі хаб распачаў сваю працу ў траўні гэтага года. Звяртацца туды па дапамогу могуць як беларусы, так і ўкраінцы. Сярод мэтаў хаба — фармаванне пляцоўкі для сумеснага дыялогу і валанцёрскага руху беларусаў ва Украіне.

Штодзень

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары