90
У кінатэатры “Калініна” маладзён у прысутнасці гледачоў, якія прыйшлі на кінасеанс, прапанаваў сваёй дзяўчыне ажаніцца. Спачатку пасля прагляду фільма падобную сцэну разыгралі акторы. Аднак акторка збегла з залі без слоў. Падобная фіктыўная сцэна, паводле задумы, мусіла падагрэць увагу гледачоў, якія былі загадзя папярэджаныя пра перфоманс. А потым адбылася сапраўдная прапанова рукі і сэрца. І, відаць, дзяўчына пагадзілася на прапанову.