Гомельцы арганізоўваюць фэст сучаснай беларускай культуры ў Варшаве Hučna Fest

Сярод арганізатараў – Іван Марозька, адзін з заснавальнікаў «Гомельскага рок-клуба», журналіст, актывіст, музыка і прамоўтар.


«У нас з калегамі і каляжанкамі склалася традыцыя — у пачатку лета мы кідаем спаць і пачынаем жыць у офісе 24/7, каб зрабіць лепшы ў Варшаве і свеце Hučna Fest. Таму прыходзьце», – напісаў ён.

Калі: 29 чэрвеня.

Дзе: у Варшаве на беразе Віслы, каля варшаўскага Музея Сучаснага Мастацтва (Wybrzeże Kościuszkowskie 22).

«Мы запрашаем беларусаў і беларусак, украінцаў і ўкраінак, палякаў і полек, а таксама іншых жыхароў і гасцей Варшавы больш даведацца пра нашу Беларусь — сучасную, еўрапейскую і дэмакратычную», – пішуць арганізатары.

На музычнай сцэне выступяць: Разбітае Сэрца Пацана, LEIBONIK, NOCHY і Syndrom Samazvanca. Вядучы — Мікіта Мелказёраў.

Чакаецца таксама літаратурная праграма, падрыхтаваная разам з Беларускім ПЭНам: прэзентацыя зборніка вершаў “Астралябія Божых таямніц” Анхелы Эспіносы Руіс, дыскусія пра жаночую беларускую літаратуру, чытанні з дыскусіяй на тэмы неабароненай літаратуры. А таксама кніжныя стэнды лепшых беларускіх выдавецтваў і сацыяльныя актыўнасці, размовы з блогерамі.

Уваход вольны.

Штодзень

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў